Меню

Теги для нашей библиотеки:

Рефераты бесплатно, доклады, курсовые работы, рефераты бесплатно, реферат, рефераты, рефераты скачать, Рефераты бесплатно, большая бибилиотека рефератов, и многое другое.


  Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

25

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

Філалагічны факультэт

Кафедра рускай мовы

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

Аўтар - Маскаленка Юлія Ігараўна,

студэнтка 2 курса

спецыяльнасці “Журналістыка”

Навуковы кіраўнік -

Герасімчык Ірына Аляксандраўна,

Гродна 2008

Змест

Уводзіны

Раздзел І. Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі

Раздзел ІІ. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

Раздзел ІІІ. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

Заключэнне

Спіс крыніц фактычных матэрыялаў

Спіс навуковай літаратуры

Уводзіны

Каб мы зналі-ведалі,

Як даўней жылі,

Над якімі бедамі ўзрасці змаглі.

А яшчэ каб помнілі,

Што нам бараніць,

Без якое спадчыны

Нельга нам пражыць.

Віктар Кажура

Удасканальванне сістэмы адукацыі, падтрымка актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і патрыятызму, фарміраванне паважлівых адносінаў да асобы і правоў чалавека - прыярытэты сённяшняй Беларусі. Правядзенне ў жыццё ідэалаў дзяржавы накладвае адмысловую адказнасць на СМІ. Асновы агульнай культуры і грамадзянская пазіцыя асобы закладваюцца ужо ў дзяцінстве. Настаўнікі і бацькі найперш у дзіцячых выданнях хацелі б бачыць сваіх надзейных памочнікаў у выхаванні новага пакалення - будучыні краіны.

Сёння, калі актыўна развіваюцца тэлебачанне і Інтэрнэт, дзеці не праяўляюць цікавасці да чытання, аддаюць перавагу “лёгкай” літаратуры. Не ўсе дзіцячыя кнігі і энцыклапедыі ўтрымліваюць якасную інфармацыю, якая дае сістэмнае ўяўленне аб прадмеце, а добра напісаныя, маляўніча ілюстраваныя выданні з-за высокага кошту даступныя не кожнаму чытачу. У такіх абставінах неабходнасць стварэння якаснага дзіцячага перыядычнага выдання, якое змяшчала б каштоўную і неабходную інфармацыю, выхоўвала і развівала маленькага чалавека, жыхара Беларусі, відавочная.

Большасць часопісаў, прадстаўленных на рынку Беларусі, маюць забаўляльны характар, некаторыя не адпавядаюць санітарным і эстэтычным патрабаванням да дзіцячай прадукцыі (“Принцесса”, “Играем с Barbie”, “Приключения Скуби-Ду”, “Ну, погоди!”, “Том и Джерри”, “Микки Маус” і інш.). Натуральна, што яны не могуць задаволіць інтарэс чытача да гісторыі, традыцый і сучасных праблем беларускай дзяржавы.

Задача стваральнікаў дзіцячых перыёдыкаў - вывучаць і ўлічваць патрабаванні сваёй аўдыторыі, вызначаючы інфармацыйныя прыярытэты часопісаў, і садзейнічаць такім чынам сацыялізацыі і дыялагізацыі асобы.

Мэта курсавога даследавання - выявіць, якім чынам наладжваюцца камунікацыйныя сувязі паміж стваральнікамі дзіцячых часопісаў і аўдыторыяй.

Задачы даследвання:

1. Выявіць узроставыя псіхалагічна-сацыяльныя асаблівасці дзіцячай аўдыторыі.

2. Паказаць спецыфіку дзіцячых выданняў у залежнасці ад узроставых асаблівасцей аўдыторыі.

3. Акрэсліць функцыянальныя і тэматычныя прыярытэты перыядычных выданняў для дзяцей.

4. Паказаць, як адбываецца працэс сацыялізацыі і дыялагізацыі дзіцяці праз уплыў перыядычнага выдання.

Матэрыял даследавання - дзіцячыя часопісы, якія выдаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

1. “Вясёлка”. Заснавальнік: установа “Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»” - Міністэрства інфармацыі РБ.

2. “Детская площадка”. Заснавальнікі: УП «Рифтур», Наталля Плыткевіч, Алена Філіпчык. Выдавец: УП «Рифтур».

3. “Рюкзачок”. Заснавальнік і выдавец: РУП “Издательство «Пачатковая школа»”.

4. “Качели”. Заснавальнік: Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Раздзел І. Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі

Беларускія дзіцячыя часопісы “Вясёлка”, “Детская площадка”, “Рюкзачок”, “Качели” адметныя, што праяўляецца праз іх функцыянальную матываванасць, прадуманасць работы аўтарскіх калектываў, культурна-нацыянальную спецыфіку. У дзіцячых выданнях працуюць шмат творчых людзей: журналісты, беларускія пісьменнікі і паэты сучаснасці і мінулага, настаўнікі, дзіцячыя выхавальнікі, псіхолагі, эканамісты і культуролагі, мастакі і кампазітары. Яны выконваюць такую цяжкую і такую неабходную працу - растлумачваюць маленькаму чалавеку, дзе ён жыве, што вакол яго, адкрываюць вочы на прыгажосць прыроды, дапамагаюць пазнаць дабро і зло, імкнуцца задаволіць дзіцячую дапытлівасць.

Перыядычныя выданні для дзяцей найперш выхоўваюць здольнасць да эстэтычнага ўспрымання свету, эстэтычны ідэал маленькага чалавека, здольнасць да творчасці па законах прыгажосці, а таксама дэманструюць узоры маральнасці, гераізму, дабра, чуласці, павагі - такім чынам рэалізуюць функцыю этычнага і эстэтычнага выхавання.

Не менш значнай функцыянальнай адметнасцю дзіцячай перыёдыкі з'яўляецца яе адукацыйная і культурна-асветніцкая накіраванасць. Дзіцячы перыёдык выконвае ролю распаўсюджвальніка актуальных ведаў аб свеце, прадметах, з'явах, новых адкрыццях, а таксама ведаў аб высокіх культурных каштоўнасцях, узорах сусветнага мастацтва з мэтай узбагаціць унутраны свет дзіцяці. Так адбываецца пастаяннае ўздзеянне на аўдыторыю з мэтай фарміравання пэўнага ладу жыцця, развіцця свядомасці чалавека шляхам усебаковай і зацікаўленай арыентацыі ў рэчаіснасці.

Сутнасць рэкрэатыўнай функцыі дзіцячага перыёдыка заключаецца ў тым, што выданне садзейнічае зняццю стомленасці і напружання, аднаўленню і ўзмацненню душэўнага спакою і раўнавагі шляхам стварэння ўмоў для адпачынку, цікавага правядзення і прыемнага запаўнення вольнага часу.

Праз мэтанакіраваную працу рэдакцыі арганізуецца працэс сацыялізацыі і дыялагізацыі асобы. Праз інфармацыю часопіса маленькі чалавек суадносіць сябе з сацыяльнай групай, уключаецца ў грамадскае жыццё, вучыцца ўстанаўліваць кантакты з людзьмі, далучаецца да каштоўнасцей, прынятых у грамадстве на пэўным этапе яго развіцця, а таксама ўваходзіць у сферу камунікацыйных стасункаў: вучыцца атрымліваць і расшыфроўваць інфармацыю, выказваць сваё стаўленне да рэчаіснасці, абменьвацца думкамі з іншымі людзьмі.

Інфармацыйныя зацікаўленні дзіцячых выданняў суадносяцца з узроставымі асаблівасцямі псіхалагічна-сацыяльнага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Узрост ад чатырох да шасці гадоў - гэта ўзрост дашкольны, які называюць яшчэ “узростам гульні”, паколькі менавіта гульня з'яўляецца асновай пазнавальнай дзейнасці маленькага чалавека. Гэта перыяд фарміравання асобы, матывы і жаданні дзіцяці пачынаюць складвацца ў іерархічную сістэму. Ад стантанных дзеянняў і пераймання гатовых узораў дзеці пераходзяць да стварэння і ўвасаблення ўласных задумаў. Больш багатымі і змястоўнымі становяцца зносіны дзяцей паміж сабой. У гэты перыяд фарміруюцца маральныя каштоўнасці, дзеці ацэньваюць людскія учынкі і якасці характару.

Школьнае жыццё ўводзіць дзіця ў рэгламентаваны свет адносін, патрабуючы ад яго арганізаванасці, адказнасці, дысцыплінаванасці, добрай паспяховасці. Пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці пачынаюць засвойваць новыя формы дзейнасці (пісьмо, чытанне, лічэнне), удасканальваць пазнаваўчыя працэсы успрымання, памяці, увагі, вучацца дзейнічаць у адпаведнасці з традыцыямі і сацыяльнымі чаканнямі людзей, плануюць уласныя і чужыя паводзіны і кантралююць іх. У гэтым узросце дзіця ўпершыню выразна пачынае ўсведамляць сутнасць адносінаў паміж людзьмі, разбірацца ў грамадскіх матывах паводзін, маральных ацэнках, значнасці канфліктных сітуацый. У гэты час выхоўваецца любоў да працы: дзіця ідэнтыфікуе сябе з тым, чаму навучыўся. І самае важнае, пад уздзеяннем свету дарослых развіваецца міжасобасная кампетэнтнасць, упэўненасць у сабе, фарміруецца здольнасць эфектыўна функцыянаваць у свеце, аказваць станоўчы ўплыў на іншых, удзельнічаць у грамадскім жыцці.

Такім чынам, асоба фарміруецца праз усё жыццё, на кожным новым этапе дзіця па-новаму ўсведамляе сваё “Я”, захоўвае здольнасць змяняцца, сутыкаючыся з новымі жыццёвымі сітуацыямі, праблемамі і канфліктамі.

Раздзел ІІ. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

Дзяцінства - важны час у жыцці чалавека. Дзіця адкрывае для сябе свет па-за межамі сям'і, сферу чалавечых адносінаў, асаблівасці розных відаў дзейнасці і грамадскіх правоў і абавязкаў людзей. Маленькі чалавек хоча ўключыцца ў дарослае жыццё, актыўна ўдзельнічаць у ім, імкнецца да самастойнасці.

Дашкольны ўзрост - перыяд першапачатковага станаўлення асобы. У гэты час эмацыянальна прадвызначаюцца вынікі паводзін і самаацэнкі, ускладняюцца і ўсведамляюцца перажыванні, з'яўляюцца першыя сутнастныя сувязі са светам, усведамляецца цяжкасць атрымання жыццёвага вопыту.

Дашкольнае дзяцінства - перыяд творчасці. У дзяцей выяўляюцца асаблівыя таленты. Мэтанакіраванае развіццё агульных здольнасцей: памяці, мыслення, маўлення, увагі, фантазіі, сенсорыкі, пазнавальнай актыўнасці - галоўнае ў працы бацькоў і выхавальнікаў.

Для самых маленькіх беларусаў з 1957 г. выдаецца часопіс “Вясёлка”. Галоўны рэдактар адзінага беларускамоўнага часопіса для дзяцей - У. Ліпскі. Ён адзначае, што “на небе пасля першага дожджыку з громам - прадвесніца добрай вясны. Дык жа і “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна “гарэць” усімі колерамі мудрай педагогікі. <…> “Вясёлка” - першая сцяжынка да пазнання сваёй Айчыны, да разумення прыгажосці роднай мовы, багацця гісторыі і культуры” [4, с. 39].

Герой выдання - Вася Вясёлкін - вядзе дзяцей па старонках часопіса. Ён запрашае да ўдзелу ў конкурсах, прапануе дасылаць у рэдакцыю лісты з казкамі, вершамі, апавяданнямі і малюнкамі, у рубрыцы “Крышку пра кніжку” расказвае аб навінках у выдавецкай справе, выступае з публікацыямі пра дзіцячыя бібліятэкі, заахвочвае дашкольнікаў выпісваць часопіс, запрашае ў свой тэатр і дапамагае малым вучыць словы роднай мовы у рубрыцы “Школка «Вясёлкі»”. Часопіс дапамагае ў вучобе і працы, далучае да скарбаў мілагучнай роднай мовы, адкрывае дзівосны свет прыроды.

Сутнасць навакольнага асяроддзя раскрываецца праз тлумачэнне простых і ў той жа час глыбінных ісцін: Радзіма - гэта месца, дзе “я нарадзілася” [33, с. 2], дзе “я зрабіў свой першы крок” [37, с. 2], дзе “мова родная мая, як ручаёк спявае” [37, с. 2], дзе маці пяе над калыскай, дзе пануюць сяброўскія адносіны паміж людзьмі. Беларусь таксама - гэта “краіна згоды” [38, с. 2], цуд і казка, лагодны дом, які мае свае каштоўнасці - Крыж святой Еўфрасінні.

На старонках часопіса дзіця выступае арганічнай часткай прыроды, маленькі чалавек - яе сябар. Жывёлы і птушкі, дрэвы і кусты, зоркі, сонца і месяц надзелены чароўнай сілай размаўляць, рабіць учынкі, смяяцца і крыўдаваць. Гэта дазваляе дзіцяці ўспрымаць навакольны свет як саму казку, як нешта таямнічае. Мастакі слова прывучаюць дзяцей бачыць незвычайнае, жыць у ладзе з прыродай, берагчы наваколле. Праз выхаванне любові да прыроды, праз паказ яе як каштоўнасці часопіс дапамагае закладвае прыгажосць душы, унутранага свету дзіця. Напрыклад, праз апісанні свету вакол дзіця ўяўляе адметнасці:

1. Лесу і поля:

- “глуха шэпча лес зялёны”, “лес гудзе-ракоча цёмнай шапкай верхавін” [15, с. 6];

- “лес ад сонца рыжы” [43, с. 2];

- “чуваць, як поле ўсё спявае” [25, с. 2].

2. Зімовай і летняй пары:

- “цёплы зімні ўбор” [4, с. 7];

- “брыльянцістым снежным блескам”, “цёплы пух”, “белая воўна” [9, с. 2];

- “зіма сёлета на сюрпрызы ахвотніца вялікая” [3, с. 4];

- “Летні дзень.

Ад сонца спёка,

Бо стаіць яно высока” [35, с. 8].

3. Раніцы і вечару:

- “Як агонь гарыць фіранка!

То світальная заранка.

Залатое стала шкло!

Зноўку сонейка ўзышло” [11, с. 3];

- “вечар падкраўся зусім нечакана” [16, с. 2];

- “Вечар чыстаю расой

Амывае ліпы,

Атуляе цішынёй

Родныя сядзібы” [19, с. 8].

4. Неба і зямлі:

- “навіслі хмары над зямлёй” [10, с. 3];

- “усміхнецца неба просінь у ясным сонцы веснавым” [18, с. 7];

- “зорачка ляжа з табой на падушцы” [16, с. 2];

- “месяц асвяціў паўнеба”, “хмарка месячык украла” [29, с. 14];

- “Сонейка над вёскай

Узышло даўно,

Зайчыкам вясёлым

Залаціць акно” [22, с. 8];

- “спрадвеку ахінаюць яны [сівыя туманы] зямлю сваімі калыханкамі” [24, с. 10];

- “рачулка ў берагах плыве, аб нечым шэпча патаемна” [25, с. 2].

5. Дрэў і кветак:

- “уздоўж дарогі спяць бярозы” [10, с. 3];

- “Каля нашай школы

Падрасла рабінка,

Нас яна вітае

Кожнаю галінкай” [17, с. 2];

- “бягуць насустрач белыя бярозкі і серабрыстыя таполі” [23, с. 9];

- “жоўта-залацістыя россыпы дзьмухаўцоў” [23, с. 9];

- “заліты сонейкам папаратнік” [27, с. 7].

6. Птушак і жывёл:

- “старая варона танцавала ўпрысядкі так шчыра, што ледзь не звалілася ўніз” [4, с. 7];

- “Дзве шустрых вароны

Пільнуюць рабіну -

І ягад прамёрзлых

Другім не пакінуць” [13, с. 4];

- “Апрануўся [бусел] у чорны фрак,

Як гусар абуўся” [20, с. 11];

- “Сарока і варона на галінках бярозы раскалыхваюцца. Адна стракоча, другая каркае” [30, с. 15];

- “І накінуўся Мішка,

Самы лепшы ядок,

З самай большаю лыжкай

На духмяны мядок” [2, с. 2];

- “У Белавежскім царстве жыў магутны ўладар лесу Зубр. Быў ён дбайны і справядлівы, любіў жыхароў пушчы” [21, с. 3];

- “Пераскочыла праз плот

Каза Мілка ў агарод” [28, с. 14].

Сям'я - гэта бліжэйшае акружэнне дзіцяці. Для дашкольніка самы дарагі чалавек - мама. Для яе знаходзіцца шмат цёплых і шчырых слоў. Напрыклад:

- “Матуля ўсіх нас моцна любіць.

Яна абдыме, прыгалубіць,

Яна вядзе нас па жыцці.

Так лёгка побач з ёй ісці!” [26, с. 3];

- “Мама прыгалубіць,

Мама ляльку купіць,

Звяжа ў завіруху

Рукавічкі з пуху.

Мама сядзе бліжай,

Казкай закалыша” [32, с. 9].

Зрэдку згадваецца пра брата і сястру, з якімі не сварацца, калі спяць, пра бабулю, добрую майстрыху, пра дзядулю, мудрага і ўважлівага да ўнукаў. На старонках часопіса складаецца вобраз шчаслівай і дружнай сям'і, дзе кожны - апора і падтрымка другому. У такой сям'і пануюць любоў, паразуменне, узаемадапамога, клопат, давер, увага і павага. Аднак, на жаль, ні ў адным з тэкстаў не гаворыцца пра бацьку.

Часопіс фарміруе адметнае стаўленне і да беларускай мовы: яна адзіная, родная, спеўная, ніводны народ больш не карыстаецца ёю, мова - паказчык адзінства народа, які трэба захоўваць як найвялікшы скарб. Дзеці ўжо з маленькага ўзросту пачынаюць разумець прыгажосць, багацце і мелодыку беларускай мовы.

Страницы: 1, 2


Рекомендуем

Опрос

Какой формат работ для вас удобней?

doc
pdf
djvu
fb2
chm
txt
другой


Результаты опроса
Все опросы